10:37 У Беларусі ўшанавалі памяць таварыша КІМ ЧЭН ІРА |
24 снежня, Мінск. /ЧЗТБ/
[English] [Русский] [Беларуская]
16 снежня 2023 года, адбыўся памятны Online-сход Беларускага выканкама Міжнароднай групы Салідарнасці з КНДР, з нагоды дванаццатай гадавіны са дня заўчаснага адыхода з жыцця Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра. Адкрыў памятны сход Першы сакратар Беларускага выканкама Міжнароднай групы салідарнасці з КНДР таварыш Ігнат Карабань, з памятным дакладам у якім адзначыў выбітную ролю Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра ў справе выхавання і станаўлення народа Карэі як у палітычным так і ў сацыялістычным накірунку. Дзякуючы гэтым і іншым шматлікім заслугам Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра, сацыялізм карэйскага узору, вытрымаў суровыя выпрабаванні ў ліхія 90-я гады дваццатага стагоддзя:
Далей слова ўзяў Другі Сакратар па ідэалогіі Беларускага выканкама Міжнароднай групы Салідарнасці з КНДР таварыш Піліп Коласаў, ён адзначыў, што пераемнасць у справе кіраўніцтва, калі Вялікі Правадыр таварыш Кім Ір Сэн рыхтаваў таварыша Кім Чэн Іра да кіравання дзяржавай і партыяй ёсць вялікая справа, дзякуючы якой усталявалася надзейная база для умацавання справы сацыялістычнага будаўніцтва і рэвалюцыі. |
Category: Беларуская Група салідарнасці з КНДР | Views: 353 | | |
Total comments: 0 | |