09:08 Сустрэча з карэйскімі дыпламатамі з нагоды красавіцкага свята |
20 красавіка, Мінск. /Інформбюро МГС КНДР - ЧЗТБ/
[English] [Русский] [Беларуская]
12 красавіка 113 года чучхэ (2024) у Амбасадзе Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў урачысты прыём, прысвечаны 112-й гадавіне З Дня нараджэння Вялікага правадыра карэйскага народа таварыша Кім Ір Сена. З нагоды ўрачыстай даты Кіраўнік Групы Салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь) таварыш Клім Бельскі і 2-і Сакратар Групы Салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь) таварыш Матаеў Дзмітрый наведалі святочнае мерапрыемства. Члены дэлегацыі Групы Салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь) аддалі даніну памяці і павагі перад партрэтамі Вечнага Прэзідэнта КНДР таварыша Кім Ір Сена і Вялікага Кіраўніка КНДР таварыша Кім Чэн Іра і ўсклалі кветкі да партрэтаў Вялікіх правадыроў. Кіраўнік Групы Салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь) таварыш Клім Бельскі выказаў словы падтрымкі і віншавання Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму амбасадару Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у адрас Паважанага Старшыні Дзяржаўных спраў КНДР таварыша Кім Чэн Ына, а таксама пажадаў яму і ўсяму народу Сацыялістычнай Карэі здароўя, шчасця, росквіту і пераможнага шэсця наперад пад Чырвоным Рэвалюцыйным Сцягам кімірсенізму-кімчэнірызму.
|
Category: Беларуская Група салідарнасці з КНДР | Views: 218 | | |
Total comments: 0 | |