MENU

09:08
Беларускі актывіст расійскага паходжання прыняў удзел у навуковай канферэнцыі

   20 красавіка, Мінск. /Інформбюро МГС КНДР - ЧЗТБ/   

 

[English] [Беларуская]

 

З 11 па 13 красавіка 113 года чучхэ (2024) у Таганрогскім Педагагічным інстытуце ім. А.П.Чэхава прайшла штогадовая 67-я студэнцкая навуковая канферэнцыя арганізатарам якой выступіў Факультэт Гісторыі і Філалогіі Таганрогскага Педагагічнага інстытута імя А.П. Чэхава.

У дадзенай навуковай канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты розных курсаў, яны падрыхтавалі выступленні і даклады па самых розных аспектах і пытаннях айчыннай і сусветнай гісторыі ў цэлым.

Удзельнікі ў сваіх выступах і дакладах распавядаюць пра розныя гістарычныя падзеі і працэсы, а таксама пра тых, хто мае непасрэднае дачыненне да таго, што змяніла ход гісторыі ў тым ці іншым кірунку.

У 67-й студэнцкай канферэнцыі, прыняў удзел - 2-і Сакратар па ідэалогіі Групы салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь) і Кіраўнік Таганрогскай філіялы групы салідарнасці з КНДР (Рэспубліка Беларусь) - таварыш Коласаў Філіп.

У сваім выступе ён асвятліў ланцуг гістарычных падзей, якія адбываліся на Карэйскім паўвостраве, ад поўнага вызвалення Карэі, якая знаходзілася пад прыгнётам мілітарысцкай Японіі, да прыходу клікі Лі Сын Мана(у Паўднёвай Карэі) і яго фашысцкіх сяброў з ЗША і справядлівай барацьбы мудрым кіраўніцтвам Палкаводца таварыша Кім Ір Сена супраць імперыялістычных захопнікаў.

Праведзенае даследаванне таварышам Коласавым, аб'ектыўнае бо грунтуецца не толькі на голых фактах, а яшчэ і на канкрэтных прычынна-выніковых сувязях, якія пацягнулі за сабой тыя ці іншыя дзеянні і наступствы. У дакладзе былі скарыстаны гістарычная бібліяграфія і дакументацыя такіх краін як КНДР, КНР і СССР, а таксама і кап. краін.

Пасля заканчэння навукова-гістарычнай канферэнцыі, скуркі разам з таварышам Коласавым выбралі пераможцаў канферэнцыі.

Category: Беларуская Група салідарнасці з КНДР | Views: 241 | Added by: redstartvkp | Tags: DPRK ISG, Belarus
Total comments: 0
avatar